Унесены змяненні ў праграму распрацоўкі стандартаў на касметычную прадукцыю

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіла змяненні ў Праграму распрацоўкі міждзяржаўных стандартаў, якія забяспечваюць рэалізацыю і прымяненне тэхрэгламенту «Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі».

Змяненнямі прадугледжана распрацоўка пяці міждзяржаўных стандартаў, у тым ліку двух стандартаў па вызначэнні фармальдэгіду ў парфумерна-касметычнай прадукцыі на аснове стандартаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, двух стандартаў на метады выпрабаванняў сонцаахоўных сродкаў на аснове міжнародных стандартаў ISO і аднаго стандарту па парфумерна-касметычнай прадукцыі Halal на аснове стандарту Інстытута стандартызацыі і метралогіі ісламскіх краін SMIIC.

Таксама запланавана унясенне змяненняў у дзевяць міждзяржаўных стандартаў.