На сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі размешчаны чарговы нумар электроннага часопіса «Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне ў ЕАЭС».
У часопісе сабраны актуальныя матэрыялы па пытаннях канкурэнцыі, у тым ліку на лічбавых рынках, дзяржаўнай антыманапольнай і тарыфнай палітыкі краін, а таксама агляд ключавых кейсаў рэгулятараў краін Еўразійскага эканамічнага саюза.
Аўтары нумара падзяліліся сваім бачаннем метадаў процідзеяння нядобрасумленнай канкурэнцыі, напрамкаў далейшага развіцця канкурэнтнай палітыкі, пашырэння спектру інструментаў пры разглядзе антыманапольных спраў і многім іншым.
За час існавання часопіс стаў паўнавартаснай экспертнай пляцоўкай, на якой спецыялісты ў сферы канкурэнцыі прэзентуюць інавацыйныя ідэі і прапановы па развіцці канкурэнцыі на еўразійскай прасторы.