Навіны

14.01.2022 (Обновлено: 01.02.2022 16:31)

Высокімі тэмпамі растуць аб’ёмы знешняга і ўзаемнага гандлю ЕАЭС

У студзені — лістападзе 2021 года аб’ём знешняга гандлю з краінамі па-за межамі ЕАЭС склаў 752 млрд долараў ЗША, што на 34,3% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Узровень дакавіднага студзеня — лістапада 2019 года перавышаны на 12,6%. Экспарт павялічыўся на 42,5%, імпарт – на 22,8%.

У студзені — лістападзе 2021 года аб’ём узаемнага гандлю склаў больш за 65,5 млрд долараў ЗША, што на 32,4% больш, чым у студзені — лістападзе 2020 года, і на 17,8% вышэй за дакавідны перыяд студзеня — лістапада 2019 года.

Рост аб’ёмаў экспарту ва ўзаемным гандлі зафіксаваны ва ўсіх дзяржавах Саюза. Найбольшы прырост назіраўся ў Казахстане (на 35,3%) і Расіі (на 35,2%).

Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена ў раздзеле «Статыстыка знешняга і ўзаемнага гандлю таварамі» на старонцы Дэпартамента статыстыкі ў экспрэс-аглядзе.