Нарадзіўся ў 1965 годзе ў вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1986 годзе ён скончыў Вільнюскае каманднае вучылішча радыёэлектронікі, у 1992 годзе – Ваенны Чырванасцяжны інстытут, у 1998 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.
1986-1996 гг. – праходзіў службу ва Ўзброеных Сілах, 1996-1999 гг. – саветнік, галоўны саветнік, начальнік дагаворна-прававога ўпраўлення апарату міністра па справах СНД Апарату Кабінета Міністраў Беларусі, затым Апарату Савета Міністраў Беларусі
1999-2003 гг. – займаў пасады начальніка ўпраўлення міждзяржаўнага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення міждзяржаўнага супрацоўніцтва i гандлю – начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў, люты - жнівень
2003 г. – намеснік начальніка Ўпраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў
2003-2007 гг. – саветнік пасольства Беларусі ў Расіі, 2007-2008 гг. – начальнік Упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы МЗС
2008-2012 гг. – першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі
2012-2018 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Эканамічным савеце СНД, Паўнамоцны прадстаўнік пры АДКБ па сумяшчальніцтве і спецыяльны прадстаўнік Беларусі па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва
2018 г. – намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь