Маніторынг паказчыкаў устойлівасці эканомікі​ 
 
 

Маніторынг паказчыкаў эканамічнага развіцця дзяржаў – членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы 

У адпаведнасці з Пагадненнем аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы ад 9 снежня 2010 г. Департамент ажыццяўляе маніторынг наступных макраэканамічных паказчыкаў, вызначаючых устойлівасць эканамічнага развіцця дзяржаў – ​членаў МС і АЭП: 

- гадавы дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту (у працэнтах да валавога ўнутранага прадукту); 

- дзяржаўны доўг (у працэнтах да валавага ўнутранага прадукту); 

- узровень інфляцыі (індэкс спажывецкіх цэн у сярэднегадавым выразе ў працэнтах да папярэдняга года). 

Маніторынг эканамічнай стабільнасці краін – удзельніц АЭП ажыццяўляецца па наступных паказчыках:

- тэмпы росту валавага ўнутранага прадукту (у працэнтах да папярэдняга года);

- валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці (у тыс. долараў ЗША);

- сальда рахунку бягучых аперацый плацёжнага балансу (у млн. долараў ЗША і ў працэнтах да валавага ўнутранага прадукту);
 
- iндэкс рэальнага эфектыўнага абменнага курсу нацыянальнай валюты (у працэнтах да папярэдняга года). 

Для маніторынгу макраэканамічных паказчыкаў, вызначаючых ступень інтэграцыі, выкарыстоўваюцца наступныя паказчыкі: 

- аб'ём нацыянальных інвестыцый, накіраваных у эканоміку кожнай дзяржавы-члена МС і АЭП, у тым ліку прамых інвестыцый (у млн. долараў ЗША); 

- аб'ём інвестыцый, паступіўшых у нацыянальную эканоміку ад кожнай дзяржавы-члена МС і АЭП, у тым ліку прамых інвестыцый (у млн. долараў ЗША); 

- доля кожнай дзяржавы-члена МС і АЭП у агульным аб'ёме экспарту дзяржаў-членаў МС і АЭП (працэнтаў); 

- доля кожнай дзяржавы-члена МС і АЭП у агульным аб'ёме імпарту дзяржаў-членаў МС і АЭП (працэнтаў);​ 

- доля кожнай дзяржавы-члена МС і АЭП у агульным аб'ёме знешнегандлёвага абароту дзяржаў-членаў МС і АЭП (працэнтаў).​