МЕТАДАЛОГІЯ ТЭХНІЧНАГА РЭГУЛЯВАННЯ


У адпаведнасці з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая2014 года тэхнічнае рэгуляванне – прававое рэгуляванне адносін у галінеўстанаўлення, прымянення і выканання абавязковых патрабаванняў да прадукцыі абода прадукцыі і звязаных з патрабаваннямі да прадукцыі працэсаў праектавання(уключаючы пошукі), вытворчасці, будаўніцтва, мантажу, наладкі, эксплуатацыі,захоўвання, перавозкі, рэалізацыі і ўтылізацыі, а таксама прававое рэгуляваннеадносін у галіне ацэнкі адпаведнасці.​


СІСТЭМА ТЭХНІЧНАГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў ЕЎРАЗІЙСКІМ ЭКАНАМІЧНЫМ САЮЗЕ









           



Для далейшага фарміравання сістэмы і развіцця інтэграцыі ў сферы тэхнічнага рэгулявання распрацаваны праекты 3 пагадненняў.

 

 
Тэхнічныя рэгламенты Еўразійскага эканамічнага саюза распрацоўваюцца і прымаюцца ў адпаведнасці з Парадкам распрацоўкі, прыняцця, унясення змяненняў і скасавання тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза, зацверджаным Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 20 чэрвеня 2012 г. № 48 (у рэд. Рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 кастрычніка 2016 г.  № 147).​
 
У адпаведнасці з пунктам 2 названага парадку распрацоўка праектаў тэхнічных рэгламентаў уключае ў сябе наступныя этапы (працэдуры) 
 
 
 
 
 

З больш падрабязнай схемай распрацоўкі тэхнічных рэгламентаў можна азнаёміцца па спасылцы.
Каардынацыю работ па распрацоўцы тэхнічных рэгламентаў і ўнясенні змяненняў  у іх ажыццяўляе Еўразійская эканамічная камісія.​
 

Прынятымі  тэхнічнымі рэгламентамі ўстанаўліваюцца патрабаванні да бяспекі шырокага асартыменту тавараў масавага попыту, такіх як харчовая прадукцыя, цацкі, парфумерыя, бытавая тэхніка, бензін і інш. 

Прыняты 42 тэхнічных рэгламента Саюза.


 
 
 
​Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года ўстаноўлена, што пералік прадукцыі, для якой устанаўліваюцца абавязковыя патрабаванні, павінен быць адзіным у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. 

Адзіны пералік сфарміраваны з аб'ектаў, якія ўваходзяць у сферу абавязковага рэгулявання ў дзяржавах-членах Саюза, у цяперашні час у яго ўключана 66 пазіцый.

Парадак фарміравання і вядзення адзінага пераліку ўстаноўлены Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 17 сакавіка 2016 г. № 23.

Пералік стандартаў да тэхнічных рэгламентаў распрацоўваюцца і прымаюцца ў адпаведнасці з Парадкам, зацверджаным Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 кастрычнiка 2016 г. № 161​.


 
 
 
Адказы на пытанні ў сферы тэхнічнага рэгулявання размяшчаюцца ў раздзеле "Актуальныя пытанні" ​