Навіны

29.04.2021 (Обновлено: 10.12.2021 11:02)

Больш прыкметныя надпісы на ўпакоўцы дапамогуць грамадзянам ЕАЭС выбраць патрэбны тавар

28 красавіка завяршыўся пераходны перыяд па змяненнях у тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі» (ТР МС 022/2011), прынятых Саветам Еўразійскай эканамічнай камісіі ў верасні 2018 года.

Тады Савет ЕЭК, у прыватнасці, удакладніў патрабаванні да маркіроўкі прадуктаў, што забяспечыла лепшую чытальнасць і ўспрыманне інфармацыі на спажывецкіх упакоўках. Былі ўдакладнены крытэрыі паняццяў «лёгкачытальнасць», «зразумеласць», вызначаны патрабаванні да вышыні шрыфту, якім указваюцца асобныя звесткі пры маркіроўцы харчовай прадукцыі, уведзены патрабаванні да размяшчэння на ўпакоўцы звестак аб прыдуманай назве харчовай прадукцыі.

Напрыклад, звесткі аб даце вырабу і тэрміне прыдатнасці сталі ўказвацца шрыфтам вышынёй не менш за 2 мм малой літары. А звесткі аб складзе, умовах захоўвання, найменні і месцы знаходжання вытворцы харчовай прадукцыі і шэраг іншых – не менш за 0,8 мм малой літары.

Пры гэтым да 28 красавіка 2021 года дапускаліся вытворчасць і выпуск у абарачэнне на мытнай тэрыторыі Саюза харчовай прадукцыі ў адпаведнасці з ранейшымі абавязковымі патрабаваннямі да яе маркіроўкі. З заканчэннем пераходнага перыяду ў вытворцаў такой магчымасці ўжо няма. Зараз яны абавязаны працаваць толькі па новых нормах.

Нагадаем, што крытэрыем «лёгкачытальнасці» з'яўляюцца выразнасць і разборлівасць шрыфту, які выкарыстоўваецца ў маркіроўцы, а таксама кантраст паміж колерам фону і колерам нанесенай на яго інфармацыі, якія забяспечваюць магчымасць яе чытання без прымянення спецыяльных аптычных прыстасаванняў (за выключэннем ачкоў або кантактных лінз). Крытэрыем «зразумеласці» – адназначнасць перадачы сэнсу інфармацыі аб прадукце ў форме тэксту або тэксту і малюнку.

Гэтымі ж змяненнямі ўведзены патрабаванні да размяшчэння на ўпакоўцы звестак аб прыдуманай назве харчовай прадукцыі (пры наяўнасці). Яна павінна быць уключана ў найменне і размешчана ў непасрэднай блізкасці ад яго.

Акрамя таго, удакладнены патрабаванні да размяшчэння на спажывецкай упакоўцы звестак аб харчовай прадукцыі, якая не змяшчаецца ў спажывецкай упакоўцы або не была выкарыстана пры вытворчасці харчовай прадукцыі або кампанентаў харчовай прадукцыі, якая знаходзіцца ў спажывецкай упакоўцы, або смак, водар якой не імітуюцца кампанентамі, якія ўваходзяць у склад такой прадукцыі.

Варта таксама падкрэсліць, што абарачэнне названай харчовай прадукцыі дапускаецца на працягу тэрміну яе прыдатнасці, устаноўленага вытворцам.