Навіны

30.01.2023 (Обновлено: 02.02.2023 14:38)

ЕЭК разгледзела пералік мер па супрацоўніцтве са СМытА

Еўразійская эканамічная камісія абмеркавала пералік мер па развіцці супрацоўніцтва з Сусветнай мытнай арганізацыяй (СМытА).

У пасяджэнні профільнай рабочай групы ЕЭК прынялі ўдзел прадстаўнікі блока па мытным супрацоўніцтве Камісіі і ўпаўнаважаных органаў краін ЕАЭС, у кампетэнцыі якіх знаходзяцца пытанні развіцця мытнага супрацоўніцтва, а таксама ўдасканалення мытнага рэгулявання пры ўзаемадзеянні з міжнароднай мытнай супольнасцю. Эксперты рабочай групы разгледзелі прававыя і арганізацыйныя падыходы для рэалізацыі пункта 11.7.5 Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года
у частцы ўзаемадзеяння са СМытА.

«Рэалізацыя дырэктыў кіраўнікоў дзяржаў-членаў ЕАЭС аб членстве Саюза ў СМытА і далучэнні да яе асноватворных дакументаў з'яўляецца актуальнай тэмай, якая знаходзіцца на парадку дня блока па мытным супрацоўніцтве Камісіі. Пастаўленыя задачы патрабуюць комплекснага аналізу і пошуку аптымальных арганізацыйна-прававых рашэнняў у рамках прававога поля ЕАЭС», – адзначыў дырэктар Дэпартамента мытнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі ЕЭК Сяргей Уладзіміраў.

На думку Камісіі, вынікі дзейнасці рабочай групы станоўча адаб'юцца на ўзаемадзеянні ЕАЭС і СМытА ў тэхнічных камітэтах па тэматыцы мытнага супрацоўніцтва, у тым ліку распрацоўцы прававых сродкаў гэтай міжнароднай мытнай арганізацыі.

Даведка

Пунктам 11.7.5. Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, зацверджаных Рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 11 снежня 2020 года № 12, прадугледжаны такія мерапрыемствы, як атрыманне Саюзам статусу члена ў СМытА і прапрацоўка магчымасці далучэння Саюза да асноватворных дакументаў СМытА.