Навіны

12.01.2017

Кансультацыі па пытанні ўвядзення Рэспублікай Казахстан забароны на вываз асобных тавараў адбудуцца ў ЕЭК

12 студзеня ў рэжыме відэаканферэнцыі плануецца правядзенне кансультацый з удзелам прадстаўнікоў упаўнаважаных органаў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза і зацікаўленых дэпартаментаў Еўразійскай эканамічнай камісіі. Падчас абмеркавання будуць разгледжаны пытанні, звязаныя з увядзеннем Рэспублікай Казахстан забароны на вываз з яе тэрыторыі рэгенеруемай паперы, кардона, макулатуры і адходаў, а таксама шкур буйной рагатай жывёлы.​