Навіны

01.07.2022 (Обновлено: 12.07.2022 13:42)

Міхаіл Мясніковіч павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку з Днём Незалежнасці, які адзначаюць 3 ліпеня.

 «Сёння Рэспубліка Беларусь – незалежная дэмакратычная дзяржава, якая дасягнула значных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, – гаворыцца ў віншавальным лісце. – Дзень Незалежнасці – гэта сімвал суверэнітэту Беларусі, нацыянальнага гонару, бяспрыкладнай мужнасці і гераізму беларускага народа, які абараніў свабоду і права на мірнае жыццё».

Як падкрэсліў кіраўнік Калегіі ЕЭК, працавітасць, пачуццё адказнасці і высокія маральныя прынцыпы – якасці, якія ва ўсе часы дапамагалі беларусам заставацца моцнай нацыяй і пераадольваць любыя цяжкасці на шляху да ўмацавання і росквіту сваёй Радзімы.
Міхаіл Мясніковіч пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, а Беларусі – заўсёды быць моцнай і квітнеючай дзяржавай.