Навіны

24.11.2022 (Обновлено: 30.11.2022 10:15)

Абарона ўнутранага рынку – важны напрамак працы ЕЭК

22 і 23 лістапада ў фармаце відэаканферэнцыі прайшоў семінар для дзяржаўных органаў і бізнес-супольнасці Рэспублікі Беларусь «Прымяненне мер абароны ўнутранага рынку ў Еўразійскім эканамічным саюзе і трэціх краінах», арганізаваны Дэпартаментам абароны ўнутранага рынку Еўразійскай эканамічнай камісіі. Прадстаўнікі ЕЭК праінфармавалі ўдзельнікаў семінара аб парадку падрыхтоўкі заяў і ўдзелу ў расследаваннях, распавялі аб адпаведных заканадаўчых нормах і планаваных новаўвядзеннях у праве Саюза, а таксама аб асаблівасцях правядзення расследаванняў і пераглядаў ахоўных мер у замежнай практыцы.

 «Меры абароны ўнутранага рынку па-ранейшаму актуальныя. Практыка ЕАЭС у гэтым дачыненні пашыраецца. Неабходна даносіць да грамадскасці новаўвядзенні, якія прымаюцца», – падкрэсліла намеснік дырэктара Дэпартамента абароны ўнутранага рынку Камісіі Бюбюсара Тактаналіева.

Падчас мерапрыемства дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Гарэлік адзначыў:

«Мы з'яўляемся сведкамі беспрэцэдэнтных фундаментальных змяненняў, якія ў апошнія гады адбываюцца ў свеце. Яны наўпрост тычацца і міжнароднага гандлю. Але сярод цяперашніх маштабных змяненняў ёсць інструмент, які не падвяргаецца сумневу з пункту гледжання легальнасці, – гэта інструмент абароны ўнутранага рынку».