Устаноўлены працоўныя кантакты ЕЭК з прадстаўнікамі значных міжнародных і рэгіянальных арганізацый, такіх, як ЕС, ЕБРР, АБСЕ, ЮНКТАД. Вывучаюцца магчымасці развіцця і фармалізацыі ўзаемадзеяння з дадзенымі структурамі з мэтай абмену вопытам і перадавой практыкай у сферы эфектыўнага развіцця інтэграцыйных працэсаў і давядзення да ведама шырокай грамадскасці за мяжой аб'ектыўнай інфармацыі аб сутнасці, стане спраў і маючых адбыцца задачах еўразійскай інтэграцыі. Плануецца распрацоўка і падпісанне Мемарандума аб узаемадзеянні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва.
Вядзецца актыўная работа па наладжванні супрацоўніцтва ЕЭК з трэцімі краінамі.
Найбольш інтэнсіўны дыялог вядзецца з Кыргызскай Рэспублікай, якая абвесціла курс на далучэнне да інтэграцыйнага працэсу на еўразійскай прасторы.