Уладзімір Аляксеевіч Сінкевіч нарадзіўся ў 1965 годзе ў г. Сянно Віцебскай вобласці (Рэспубліка Беларусь).
У 1988 годзе скончыў санітарна-гігіенічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, у 2011 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».
Працоўную дзейнасць пачаў у 1988 годзе ў Віцебскай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (пасля – Віцебскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі) Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на пасадзе ўрача-эпідэміёлага. Затым працаваў у гэтай установе на розных пасадах, у тым ліку з 2005 года па 2010 год – галоўным дзяржаўным санітарным урачом Віцебска – галоўным урачом ДУ «Віцебскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
У 2010-2024 гадах – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Віцебскай вобласці – галоўны ўрач ДУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».
З 28 кастрычніка 2024 года прызначаны дырэктарам Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер Еўразійскай эканамічнай камісіі.