Тараскін Уладзімір Іванавіч​​

Тараскін Уладзімір Іванавіч​​

Біяграфія

Дата нараджэння: 25 лістапада 1968 года. Месца нараджэння: Варонежская вобласць.

Адукацыя: вышэйшая юрыдычная, магістр права.

Скончыў:

1987 год – Варонежскі юрыдычны тэхнікум;

1995 год – юрыдычны факультэт Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта;

1997 год – Расійскую школу прыватнага права (інстытут) Даследчага цэнтра прыватнага права пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

З 1987 па 1989 год – служба ў Савецкай Арміі.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 1989 годзе. У перыяд з 1989 па 1999 гады працаваў юрыстам у органах выканаўчай улады на федэральным і рэгіянальным узроўнях, у камерцыйных арганізацыях, а таксама следчым у органах унутраных спраў.

З 1999 года па 2003 год

намеснік кіраўніка Дэпартамента прававога забеспячэння Міністэрства дзяржаўнай маёмасці Расійскай Федэрацыі (з 2000 г. – Міністэрства маёмасных адносін Расійскай Федэрацыі)

З 2003 года па 2004 год

кіраўнік Дэпартамента прававога забеспячэння Міністэрства маёмасных адносін Расійскай Федэрацыі

З 2004 па 2008 год

дырэктар Дэпартамента прававых адносін (з 2007 г. дырэктар Юрыдычнага дэпартамента) Міністэрства прамысловасці і энергетыкі Расійскай Федэрацыі

З 2008 года па 2012 год

дырэктар Юрыдычнага дэпартамента Міністэрства прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі

З 2012 года па цяперашні час дырэктар Прававога дэпартамента Еўразійскай эканамічнай камісіі.