Навіны

03.12.2012

Нурлан Алдабергенаў сустрэўся з кіраўніцтвам Бюро па нагляду за коштамі і канкурэнцыяй Нацыянальнага камітэта па развіццю і рэформах КНР

З 27 лістапада па 2 снежня 2012 года ў межах працы па вывучэнню міжнароднага досведа ў вобласці канкурэнтнай палітыкі, а таксама ў мэтах наладжвання супрацоўніцтва з замежнымі антыманапольнымі органамі адбыўся візіт дэлегацыі Еўразійскай эканамічнай камісіі на чале з Членам Калегіі (Міністрам) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Нурланам Алдабергенавым у Кітайскую Народную Рэспубліку. З 27 лістапада па 2 снежня 2012 года ў межах працы па вывучэнню міжнароднага досведа ў вобласці канкурэнтнай палітыкі, а таксама ў мэтах наладжвання супрацоўніцтва з замежнымі антыманапольнымі органамі адбыўся візіт дэлегацыі Еўразійскай эканамічнай камісіі на чале з Членам Калегіі (Міністрам) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Нурланам Алдабергенавым у Кітайскую Народную Рэспубліку.Падчас візіту былі праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам Бюро па нагляду за цэнамі і канкурэнцыяй Нацыянальнага камітэта па развіццю і рэформах у г. Пекін і кіраўніцтвам тэрытарыяльнага офіса Бюро ў г. Нанкін.Нурлан Алдабергенаў адзначыў істотнасць рэгулярнага абмена досведам і лепшымі практыкамі ў сферы антыманапольнага рэгулявання, а таксама механізмамі барацьбы з парушальнікамі антыманапольнага заканадаўства, улічваюцы працяглую мяжу з Кітаем і вялікі таваразварот паміж Кітаем і трыма краінамі- членамі АЭП.Таксама падчас візіту бакі абмяркавалі далейшае ўзаемадзеянне па такіх істотных кірунках як удасканаленне антыманапольнага заканадаўства, правядзенне сумесных расследванняў парушэнняў антыманапольнага заканадаўства, здзейсненых на трансмежных рынках, правядзенне сумесных кансультацый, тэматычных семінараў, стажыровак па пытаннях канкурэнтнага рэгулявання.