Навіны

24.10.2019

ЕЭК і Камісія Афрыканскага саюза падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні

Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй (ЕЭК) і Камісіяй Афрыканскага саюза (КАС) у галіне эканамічнага супрацоўніцтва падпісаны 24 кастрычніка ў рамках саміту «Расія – Афрыка» ў Сочы. Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян і Старшыня КАС Муса Факі Махамат. Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй (ЕЭК) і Камісіяй Афрыканскага саюза (КАС) у галіне эканамічнага супрацоўніцтва падпісаны 24 кастрычніка ў рамках саміту «Расія – Афрыка» ў Сочы. Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян і Старшыня КАС Муса Факі Махамат. У цырымоніі прынялі ўдзел Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін і Прэзідэнт Арабскай Рэспублікі Егіпет, Старшыня Афрыканскага саюза Абдэль Фаттах Аль-Сісі. Бакі маюць намер узаемадзейнічаць у сферы інфраструктуры і сельскай гаспадаркі, гандлю, інвестыцый і развіцця прадпрымальніцтва, рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі і ў іншых накірунках, якія маюць узаемную зацікаўленасць. У адпаведнасці з мемарандумам будзе распрацаваны сумесны план супрацоўніцтва з акцэнтам на мерапрыемствы для дзелавых колаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Афрыкі. «Мы імкнемся наладзіць узаемадзеянне з афрыканскімі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі. На сустрэчы з кіраўнікамі рэгіянальных арганізацый Афрыкі і Старшынёй Калегіі ЕЭК абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва паміж інтэграцыйнымі структурамі Афрыкі і Еўразійскім эканамічным саюзам. Толькі што быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Камісіяй Афрыканскага саюза. Маем намер і далей актыўна нарошчваць гандлёва-інвестыцыйнае ўзаемадзеянне», – завіў па выніках падпісання дакумента Уладзімір Пуцін. Ідэя заключэння мемарандума была прапанавана ЕЭК партнёрам з Афрасаюза ў 2016 годзе. У 2019 годзе ўдалося надаць новы імпульс працэсу ўзгаднення мемарандума шмат у чым дзякуючы канферэнцыі «ЕАЭС – Афрыка», у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 35 пасольстваў дзяржаў Афрыкі ў Расіі, а таксама візіту дэлегацыі ЕЭК у штаб-кватэру Камісіі Афрыканскага саюза. ЕЭК паслядоўна развівае дыялог з рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, уключаючы АСЕАН, МЕРКАСУР, Андскую супольнасць, а таксама цэлым шэрагам профільных міжнародных структур. Мемарандум з Афрыканскім саюзам стаў важным этапам развіцця міжнародных сувязяў ЕАЭС з рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі.ДаведкаАфрыканскі саюз – міжнародная міжурадавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае 55 дзяржаў Афрыкі з насельніцтвам каля 1 мільярда чалавек. Камісія Афрыканскага саюза з'яўляецца яго паўнамоцным органам, размешчаным у сталіцы Эфіопіі Адыс-Абебе.Тавараабарот ЕАЭС з дзяржавамі Афрыкі з 2010 года вырас амаль у 2,7 разы, дасягнуўшы па выніках 2018 года 21,7 млрд дол. Звыш 80% экспарту краін ЕАЭС ў Афрыку прыпадае на пяць краін: Алжыр, Егіпет, Марока, Нігерыю і Туніс. У фармаце мемарандумаў ЕЭК узаемадзейнічае з урадамі больш за дзесяці краін: Чылі, Перу, Манголіі, Сінгапура, Камбоджы, Марока, Іарданіі, Фарэрскіх астравоў, Кубы, Тайланда, Бангладэш і Малдовы, а таксама ўрадам Грэцыі – у фармаце дэкларацыі.​