Праграма IV Міжнароднага выставачнага форума «Еўразійскі тыдзень» адкрылася пленарным пасяджэннем, якое было прысвечана выклікам, якія стаяць перад еўразійскім праектам, і перспектывам яго стратэгічнага развіцця. Найбуйнейшы форум на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), прысвечаны еўразійскай тэматыцы, сабраў больш за дзве тысячы ўдзельнікаў.
Праграма IV Міжнароднага выставачнага форума «Еўразійскі тыдзень» адкрылася пленарным пасяджэннем, якое было прысвечана выклікам, якія стаяць перад еўразійскім праектам, і перспектывам яго стратэгічнага развіцця. Найбуйнейшы форум на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), прысвечаны еўразійскай тэматыцы, сабраў больш за дзве тысячы ўдзельнікаў.
На адкрыцці мерапрыемства выступіў Прэм'ер-міністр Кыргызскай Рэспублікі Мухаммедкалый Абылгазіеў. Па яго словах, ЕАЭС ужо сёння можна ўспрымаць як унікальнае інтэграцыйнае аб'яднанне, якое становіцца ключавым гульцом у сусветнай эканоміцы. Гэта рынак больш чым са 180-мільённым насельніцтвам, тэрыторыяй у 20 млн кв. км, які становіцца ўсё больш прывабным, з ім хочуць мець партнёрскія адносіны буйныя краіны свету.
«Усяго адзін прыклад: знешнегандлёвы абарот Саюза бесперапынна расце і па выніках 2018 года дасягнуў 491 млрд долараў. У параўнанні з 2016 годам рост на 200 млрд. У нас у Кыргызстане знешнегандлёвы абарот вырас на 1,6 млрд долараў – для такой кампактнай эканомікі, як у нас, гэта вельмі добры паказчык. Рост ёсць і ў іншых краінах нашых партнёраў», - распавёў Мухаммедкалый Абылгазіеў.
Мадэратарам дыскусіі выступіў Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян. Сярод спікераў – Віцэ-прэм'ер-міністр Кыргызскай Рэспублікі Жэніш Разакаў, прэзідэнт Кыргызскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Даніл Ібраеў. Таксама ў дыскусіі прынялі ўдзел прадстаўнікі буйных бізнес-структур і галіновых аб'яднанняў краін-удзельніц ЕАЭС.
Тыгран Саркісян адзначыў, што пры выхадзе на знешнія рынкі вытворцы ЕАЭС сутыкаюцца не толькі з ростам канкурэнцыі з іншымі краінамі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, але і з прынцыпова новым тэхналагічным укладам, які фарміруецца, часткай якога краіны Саюза могуць стаць толькі разам.
«У нас ёсць гістарычны шанец выбудаваць свой уласны лічбавы парадак. Зразумець, у чым нашыя перавагі і прэтэндаваць на тое, каб Еўразійскі саюз змог стаць глабальным гульцом. У адзіночку мы не ў стане вырашыць гэтую праблему. Найбуйнейшыя транснацыянальныя карпарацыі ўжо маюць перавагу, бо яны набралі велізарныя базы дадзеных і знаходзяць найбольш аптымальныя і хуткія рашэнні на іх аснове, у выніку прадастаўляюць свае паслугі па найбольш нізкім кошце. І сёння мы рэалізуем праекты, якія дазволяць нам уключыцца ў гэтую барацьбу».
«Функцыянаванне адзінага рынку паслуг у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза з'яўляецца важкім фактарам для павышэння канкурэнтаздольнасці тавараў і паслуг, якія вырабляюцца ў дзяржавах-членах. Яго развіццё паслужыць дадатковым імпульсам і для далейшага павышэння эканамічнай актыўнасці, і для росту інвестыцыйнай прывабнасці краін-удзельніц. Інтэграцыя ў ЕАЭС адкрыла для нашай краіны шмат магчымасцяў у пытаннях руху тавараў, паслуг, рабочай сілы. Удзел у Саюзе падштурхнуў нас і да працы па павышэнні стандартаў якасці вытворчасці прадукцыі, фарміраванні сучаснай лабараторнай інфраструктуры, мадэрнізацыі пунктаў пропуску на знешніх межах», - падкрэсліў Віцэ-прэм'ер-міністр Кыргызскай Рэспублікі Жэніш Разакаў.
Удзельнікі сфарміравалі прапановы па эканамічным парадку Саюза на бліжэйшую перспектыву. Сярод прыярытэтных накірункаў дзейнасці пазначаны цыфравізацыя, лагістыка, ліквідацыя бюракратычных бар'ераў і іншыя.
Даведка
Форум «Еўразійскі тыдзень» – штогадовае мерапрыемства, якое арганізуецца краінамі ЕАЭС і Еўразійскай эканамічнай камісіяй. У 2019 годзе форум адбудзецца ў сталіцы Кыргызскай Рэспублікі – горадзе Бішкеку. Парадак мерапрыемства арыентаваны на абмеркаванне вынікаў пяцігоддзя Дагавора аб Саюзе. Праграма «Еўразійскага тыдня» прадугледжвае арганізацыю больш за 20 пляцовак па трох трэках: стратэгічным, партнёрскім, моладзевым. У форуме прымае ўдзел больш за 2000 чалавек.