«Важна выпрацаваць узаемапрымальныя рашэнні па ключавых пытаннях фарміравання энергарынкаў. Гэта дазволіць забяспечыць практычную магчымасць рэалізацыі дакументаў, якія прымаюцца, і гатоўнасць да запуску агульных рынкаў», – заявіў міністр ЕЭК.
Арзыбек Кожашаў адзначыў, што наяўнасць няўзгодненых бакамі пытанняў стрымлівае прыняцце дакументаў і не дазваляе забяспечыць запуск агульных энергарынкаў ва ўстаноўленыя тэрміны. Бакі абмяняліся меркаваннямі аб магчымых шляхах урэгулявання няўзгодненых пытанняў.
«Для хутчэйшага завяршэння падрыхтоўкі асноватворных нормаў і правіл функцыянавання агульных рынкаў электраэнергіі і газу лічу неабходным засяродзіцца на збліжэнні пазіцый упаўнаважаных органаў і дасягненні кансэнсусу», – падкрэсліў ён.
Па выніках сустрэчы Арзыбек Кожашаў запрасіў Віктара Каранкевіча прыняць асабісты ўдзел у нарадах кіраўнікоў упаўнаважаных органаў краін Саюза ў жніўні бягучага года, выказаў надзею, што запланаваныя перамовы пройдуць у канструктыўным ключы і дазволяць выйсці на прымальныя для ўсіх удзельнікаў рашэнні.
Нагадаем, што энергетычныя рынкі ЕАЭС павінны пачаць працу з 2025 года. Міжнародны дагавор аб фарміраванні агульнага рынку газу можа быць падпісаны ў бягучым годзе.