Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў 26 лютага ў Мінску сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.
Падчас размовы абмеркаваны пытанні бягучага развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, паглыблення эканамічных адносін аб'яднання з трэцімі краінамі, а таксама агульная стратэгія дзеянняў дзяржаў-членаў ва ўмовах новых геапалітычных рэалій і ўзмацненне аўтарытэту Еўразійскай эканамічнай камісіі на сусветнай арэне.
Бакытжан Сагінтаеў праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб стварэнні ў ЕАЭС новага механізму падтрымкі прамысловай кааперацыі, які прадугледжвае субсідзіраванне часткі працэнтнай стаўкі па крэдыце за кошт бюджэту Камісіі. Бакі сышліся ў меркаванні аб неабходнасці актывізацыі ўпаўнаважаных органаў краін-удзельніц у рабоце па фарміраванні пула шматбаковых праектаў у фармаце «3+».
Асаблівую ўвагу бакі надалі тэме харчовай бяспекі. Бакытжан Сагінтаеў распавёў пра работу, якая праводзіцца Камісіяй па гэтым напрамку, у тым ліку маніторынгу забяспечанасці дзяржаў-членаў сельскагаспадарчай прадукцыяй і харчаваннем і складанні балансаў попыту і прапановы па ключавых сельгаставарах.
У
рамках размовы таксама абмеркаваны задачы, пастаўленыя ў Дэкларацыі аб далейшым
развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045
года «Еўразійскі эканамічны шлях», падпісанай 25 снежня 2023 года кіраўнікамі
дзяржаў Саюза на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Бакытжан Сагінтаеў паведаміў пра абмеркаванне з дзяржавамі-членамі плана
мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгічнага дакумента.