Навіны

01.01.2025

Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Мігеля Дыяс-Канеля Бермудэса з Днём вызвалення Кубы

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Куба, кіраўніка дзяржавы-назіральніка пры Еўразійскім эканамічным саюзе Мігеля Дыяс-Канеля Бермудэса з Днём вызвалення.

«Упэўнены, што паспяховае ўзаемадзеянне дзяржаў ЕАЭС і Кубы будзе і ў далейшым паглыбляцца на карысць народаў нашых краін», – адзначыў кіраўнік Калегіі ЕЭК у віншавальным лісце.

Ад імя ЕЭК і ад сябе асабіста Бакытжан Сагінтаеў пажадаў Мігелю Дыяс-Канелю Бермудэсу далейшых поспехаў у яго адказнай дзейнасці, а народу Кубы – працвітання і дабрабыту.