Памер шрыфта: A A A
Колеру сайта: C C C
Звычайная версія сайта
Выберите язык
01.10.2024

Бакытжан Сагінтаеў прадставіў канцэпцыю Digital Union па інтэграцыі працэсаў лічбавізацыі ў рамках ЕАЭС

1 кастрычніка ў Ерэване адбылася пленарная сесія Еўразійскага эканамічнага форуму «Лічбавізацыя ў сучасных рэаліях – імператыў для забеспячэння чатырох свабод».

Асноўнымі спікерамі мерапрыемства сталі кіраўнікі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза: Прэм'ер-міністр Рэспублікі Арменія Нікол Пашынян, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Казахстан Алжас Бектэнаў, Старшыня Кабінета Міністраў – Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Акылбек Жапараў, Старшыня Ўрада Расійскай Федэрацыі Міхаіл Мішусцін і Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў.

У Форуме таксама прынялі ўдзел ганаровыя госці – Прэм'ер-міністр Рэспублікі Узбекістан Абдула Арыпаў і Першы Віцэ–прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран Махамад-Рэза Арэф.

Бакытжан Сагінтаеў прадставіў на форуме бачанне Камісіяй працэсаў лічбавізацыі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

«Абапіраючыся на паспяховую практыку нацыянальных урадаў і задзейнічаючы магчымасці інтэграванай інфармацыйнай сістэмы, мы вылучылі ідэю Digital Union. Яе мэта – прадэманстраваць нашым народам і бізнесу рэальную карысць ад Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. Пры гэтым мы зыходзілі з безумоўнай недатыкальнасці лічбавага суверэнітэту дзяржаў-членаў», – сказаў Старшыня Калегіі ЕЭК.

Гэта канцэпцыя ўзгоднена з профільнымі ведамствамі дзяржаў ЕАЭС, якія адказваюць за лічбавізацыю.

Бакытжан Сагінтаеў вылучыў тры асноватворныя прынцыпы, на якіх будзе выбудоўвацца Digital Union і якія ніяк не закранаюць краінавыя лічбавыя суверэнітэты.

У першую чаргу, гэта сумяшчальнасць нарматыўных і інфраструктурных рашэнняў, якія будуць выкарыстаны пры фарміраванні Digital Union. У сувязі з гэтым змяненняў нацыянальных лічбавых платформаў не спатрэбіцца.

Па-другое, будзе забяспечана сінхранізацыя і магчымасць бясшвовага ўзаемадзеяння нацыянальных лічбавых платформаў.

Трэці прынцып – інтэграцыйнасць: Digital Union накіравана на лічбавізацыю ўсіх чатырох «свабод» у тых аб'ёмах і тэмпах, на якія гатовы дзяржавы-члены, кожная краіна можа падлучацца да элементаў агульнай платформы па меры запатрабаванасці.

Такія прынцыпы дазволяць звязаць найлепшыя краінавыя рашэнні ў сферы лічбавізацыі, тым самым ствараючы ўмовы для іх далейшага маштабавання.

Немалаважным з'яўляецца і фарміраванне ўзаемапрызнавальнай сістэмы ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі грамадзян і юрыдычных асоб краін еўразійскай «пяцёркі» без перадачы даных. Пілотны праект па ўзаемным прызнанні адзначаных сістэм ужо цяпер рэалізуецца ЕЭК сумесна з Арменіяй і Кыргызстанам, Казахстан – у працэсе падключэння да праекта.

«Мы паслядоўна, з улікам краінавых інтарэсаў працягнем рэалізацыю канкурэнтнай перавагі Еўразійскай эканамічнай камісіі – легітымнага права на забеспячэнне трансгранічнага інфармацыйнага ўзаемадзеяння», – сказаў Старшыня Калегіі ЕЭК.