Навіны

30.08.2023

ЕАЭС на два гады абнуліў імпартныя пошліны на тканіны для вытворчасці дывановай прадукцыі

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне абнуліць увазную мытную пошліну ў дачыненні да асобных відаў тканін, якія вырабляюцца з плоскіх або аналагічных нітак з поліэтылену або поліпрапілену (код 5407 20 190 0 ТН ЗЭД ЕАЭС). Тэрмін дзеяння меры складзе два гады, у цяперашні момант стаўка пошліны вызначана ў памеры 8%.

«Рашэнне накіравана на падтрымку вытворцаў дываноў і дывановых вырабаў у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза і будзе садзейнічаць зніжэнню сабекошту, павелічэнню рэнтабельнасці і канкурэнтаздольнасці, а таксама нарошчванню аб'ёмаў выпуску і паставак на ўнутраны рынак і экспарт», – адзначыла намеснік дырэктара Дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі Наталля Самойлава.
Акрамя таго, разгляданая мера мытна-тарыфнага рэгулявання дазволіць змякчыць негатыўны ўплыў санкцыйнага ціску на эканомікі шэрагу дзяржаў ЕАЭС.

Рашэнне ўступае ў сілу па заканчэнні 10 каляндарных дзён ад даты яго афіцыйнага апублікавання.

Даведка

У адпаведнасці з Рашэннем Савета ЕЭК ад 5 красавіка 2022 г. № 46 з 28 сакавіка 2022 г. па 30 верасня 2022 г. уключна ў дачыненні да разгляданых тавараў ужо прымянялася стаўка ўвазной мытнай пошліны АМТ ЕАЭС у памеры 0%.