Навіны

19.09.2022

ЕАЭС працягвае падрыхтоўку дакументаў па паглыбленні інтэграцыі ў сферы натуральных манаполій

Прамежкавыя вынікі рэалізацыі мерапрыемстваў другога этапу дарожнай карты ў сферы натуральных манаполій падведзены на 25-м пасяджэнні профільнага Кансультатыўнага камітэта камісіі 16 верасня пад старшынствам Міністра па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Арзыбека Кожашава.
Камітэт разгледзеў ход працы над праектам рэкамендацыі Калегіі Камісіі «Аб прымяненні адзіных прынцыпаў і агульных правілаў рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій краін ЕАЭС», а таксама праект прапаноў у пералік нарматыўна-прававых актаў краін «пяцёркі», якія падлягаюць гарманізацыі і збліжэнню. Удзельнікі пасяджэння адзначылі значнасць распрацаваных праектаў, паколькі яны непасрэдна звязаны з наступным унясеннем змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства краін Саюза.

Падчас пасяджэння таксама зацверджана структура дакладу (інфармацыі) аб праведзенай працы ў сферы натуральных манаполій за 2022 год. Пазней ён будзе прадстаўлены органам Саюза. Плануецца, што кіраўнікам дзяржаў дакумент будзе прэзентаваны ў маі 2023 года.

Нагадаем што, палажэнні Дагавора аб ЕАЭС распаўсюджваюцца на паслугі натуральных манаполій, якія аказваюць уплыў на гандаль паміж краінамі ЕАЭС. Гэта паслугі па транспарціроўцы нафты і нафтапрадуктаў, паслугі па перадачы электрычнай энергіі, паслугі магістральных чыгуначных сетак, чыгуначныя перавозкі, паслугі аэрапортаў і партоў, паслугі аэранавігацыі і г.д.


Даведка

Дарожная карта па вызначэнні паслядоўнасці правядзення гарманізацыі заканадаўства дзяржаў ЕАЭС у сферы натуральных манаполій зацверджана Саветам ЕЭК у снежні 2017 года і складаецца з трох этапаў.

На першым этапе (2019-2020 гг.) праведзена комплекснае даследаванне заканадаўчых актаў краін-удзельніц Саюза.

Другім этапам дарожнай карты прадугледжана распрацоўка чатырох дакументаў, два з якіх прыняты Калегіяй Камісіі ў бягучым годзе:

- рэкамендацыя «Аб колькасных і якасных паказчыках ацэнкі гарманізацыі заканадаўстваў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы натуральных манаполій (прынята Калегіяй Камісіі 22.03.2022 № 9),

- рэкамендацыя «Аб асноўных крытэрыях і ўмовах аднясення да сферы паслуг натуральных манаполій» (прынята Калегіяй Камісіі 19.04.2022 № 15).

На заключным этапе рэалізуюцца мерапрыемствы па гарманізацыі заканадаўства дзяржавамі Саюза і маніторынг выканання Камісіяй даручэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.