Еўразійскі міжурадавы савет даў старт практычнай працы па стварэнні Еўразійскай перастраховачнай кампаніі (ЕПК). У прыватнасці, створана рабочая група, якая зоймецца адпаведнымі пытаннямі. Праект міжнароднага дагавора аб заснаванні і дзейнасці ЕПК павінен быць распрацаваны на працягу шасці месяцаў.
Рашэнне прынята на аснове сумеснай працы экспертаў экспартных страхавых агенцтваў і дзяржаўных органаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза, якая праводзілася на працягу года, якімі быў падрыхтаваны даклад аб мерах страхавой падтрымкі ўзаемнага і знешняга гандлю дзяржаў-членаў.
Згодна з дакладам, ЕПК можа быць створана ў статусе міжнароднай фінансавай арганізацыі, капітал якой будзе сфарміраваны за кошт маёмасных узносаў дзяржаў-членаў, а таксама міжнародных фінансавых інстытутаў. Статутны капітал Еўразійскай перастраховачнай кампаніі можа скласці 200 млн дол. ЗША, патэнцыйная ёмістасць – да 2 млрд дол.
«Стварэнне наднацыянальнай перастраховачнай арганізацыі дазволіць істотна нарасціць магчымасці для ўзаемнага гандлю, а таксама знешняга гандлю кааперацыйнай прадукцыяй за кошт павелічэння страхавой ёмістасці і лепшага кіравання рызыкамі на ўсёй прасторы ЕАЭС», – адзначыў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.
Згодна з экспертнай ацэнкай, з'яўленне дадатковай страхавой ёмістасці ў памеры 2 млрд дол. патэнцыяльна можа прывесці да павелічэння аб'ёму ўзаемнага гандлю ўнутры ЕАЭС на суму больш за 6 млрд дол.
Перастрахаванне зможа выступаць альтэрнатывай дзяржаўнай гарантыі краін Саюза, калі такая гарантыя з'яўляецца ўмовай фінансавання або страхавання праекта.
Як чакаецца, да паўнавартаснага функцыянавання ЕПК прыступіць у 2023 годзе.