Памер шрыфта: A A A
Колеру сайта: C C C
Звычайная версія сайта
Выберите язык
26.08.2021

ЕЭК і Андская супольнасць падпісалі Праграму супрацоўніцтва ў сферы канкурэнцыі

Праграму супрацоўніцтва ў сферы канкурэнцыі падпісалі міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Арман Шакаліеў і генеральны сакратар Андскай супольнасці Хорхе Эрнанда Педраса. Мерапрыемства адбылося 25 жніўня ў анлайн-фармаце ў прысутнасці паслоў і прадстаўнікоў пасольстваў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў краінах-удзельніцах Андскай супольнасці.

Праграма прадугледжвае стварэнне пастаяннай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне канкурэнтнай палітыкі і правапрымянення, абмен вопытам па рэгуляванні канкурэнцыі, правядзенні расследаванняў парушэнняў канкурэнцыі і даследаванні таварных рынкаў і г.д.

«Для нас паглыбленне ўзаемадзеяння з рэгіянальнымі арганізацыямі ўяўляе асаблівую цікавасць, бо нацыянальнае рэгуляванне не заўсёды адлюстроўвае аспекты і складанасці наднацыянальнага ўзроўню, асабліва правапрымянення ў сферы канкурэнцыі» – адзначыў Арман Шакаліеў.

Міністр ЕЭК прапанаваў абмеркаваць на першым этапе ў рамках рабочай групы вопыт адмены роўмінгу і даследаванні на лічбавых рынках.

 «Дыялог паміж Камісіяй і Андскай супольнасцю па пытаннях канкурэнцыі развіваўся на працягу апошніх гадоў, адбываўся абмен інфармацыйнымі матэрыяламі па розных напрамках. Такім чынам, падпісанне праграмы супрацоўніцтва дэ-юрэ замацуе тыя механізмы ўзаемадзеяння, рэалізацыя якіх адбывалася ў апошнія гады», – падкрэсліў Арман Шакаліеў.

Хорхе Эрнанда Педраса адзначыў, што «падпісанне праграмы стане важнай вяхой для развіцця ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі і дапаможа ўмацаванню сацыяльных і эканамічных сувязяў».

Бакі пазначылі асобныя сферы, у якіх узаемадзеянне ў фармаце рабочай групы будзе найбольш актуальным, выбраўшы лічбавыя рынкі ў якасці першачарговай тэмы для абмеркавання.

Даведка


Андская супольнасць – рэгіянальнае сацыяльна-эканамічная садружнасць краін Паўднёвай Амерыкі Балівіі, Калумбіі, Эквадора і Перу. Фактычна гэта зона свабоднага гандлю з мэтай стварэння Мытнага саюза. Асацыяванымі членамі Андскай супольнасці з'яўляюцца яшчэ чатыры амерыканскія краіны: Аргенціна, Бразілія, Уругвай, Чылі.

Паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Генеральным сакратарыятам Андскай супольнасці дзейнічае Мемарандум аб узаемаразуменні, падпісаны ў 2017 годзе.