У НДУ «Вышэйшая школа эканомікі» адбылося афіцыйнае адкрыццё трэцяга навукова-даследчага абмену Еўразійскага эканамічнага саюза – сумеснага праекта факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі НДУ ВШЭ і Еўразійскай эканамічнай камісіі, які рэалізуецца ў рамках двухбаковай праграмы супрацоўніцтва.
Гэта адукацыйны і навуковы інтэнсіў, у якім прымаюць удзел 10 прадстаўнікоў вядучых ВНУ дзяржаў-членаў – маладых спецыялістаў у галіне еўразійскіх інтэграцыйных даследаванняў. Работа накіравана на ўцягванне маладых экспертаў у працэсы функцыянавання Саюза, умацаванне прамых сувязяў паміж вядучымі ВНУ дзяржаў-членаў у мэтах садзейнічання развіццю эканамічнага супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы.
На працягу вочнай часткі абмену – з 18 верасня па 18 кастрычніка 2023 года – запланавана насычаная дыскусійная праграма, якая ўключае ў сябе майстар-класы прадстаўнікоў Камісіі, органаў дзяржаўнай улады, міжнародных арганізацый і экспертных цэнтраў краін Саюза, а таксама экскурсію ў ЕЭК. Вынікам работы абмену стане серыя экспертных дакладаў з аналізам бягучых вынікаў і стратэгічных напрамкаў развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза.
Удзельнікаў трэцяга абмену
віталі дэкан факультэта сусветнай эканомікі і міжнародных адносін НДУ ВШЭ
Анастасія Ліхачова і намеснік старшыні Маладзёжнага савета ЕЭК Ілля Кузьмічоў.
Былі прадстаўлены фарматы работы Камісіі з экспертным, навукова-адукацыйным і
студэнцкім супольнасцямі дзяржаў-членаў у рамках рэалізацыі Стратэгічных
напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, а таксама
вынікі правядзення I і II Маладзёжнага форуму СНД і ЕАЭС.