Даведка
Міжнародны круглы стол высокага ўзроўню ў Алматы праводзіўся пад эгідай Адзінага накапляльнага пенсіённага фонду Казахстана і Міжнароднай асацыяцыі сацыяльнага забеспячэння. Ён быў прымеркаваны да святкавання 25-годдзя накапляльнай пенсіённай сістэмы Рэспублікі Казахстан.
Падчас мерапрыемства адбыўся абмен вопытам і ведамі паміж экспертамі Швейцарыі, Чылі, Аўстраліі, Кітая, Саудаўскай Аравіі, Сінгапура, Ізраіля, Уругвая, Канады, Італіі і інш., а таксама прадстаўнікамі Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Міжнароднай асацыяцыі сацыяльнага забеспячэння, Сусветнага банка і інш.
Міжнародная асацыяцыя сацыяльнага забеспячэння (МАСЗ) з'яўляецца ўніверсальнай міжнароднай арганізацыяй, якая ставіць мэтай сваёй дзейнасці ўдасканаленне сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва.
Асацыяцыя была заснавана ў 1927 годзе пад эгідай Міжнароднай арганізацыі працы. На сённяшні дзень МАСЗ прадстаўлена больш за 320 арганізацыямі-членамі з 160 краін.