У прынятым на пасяджэнні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі 21 лістапада рашэнні ўніфікаваны найменні лекавых формаў лекавых прэпаратаў для медыцынскага прымянення ў адпаведнасці з часткай 2 Фармакапеі Еўразійскага эканамічнага саюза, якая выйшла ў 2022 годзе.
Прынятае рашэнне дасць магчымасць вызначыць адзіныя падыходы да фарміравання найменняў лекавых форм і выкарыстання ўніфікаваных тэрмінаў у адпаведнасці з Фармакапеяй Саюза для ацэнкі якасці лекавых форм і іх аднастайнага ўказання пры вядзенні адзінага рэестра зарэгістраваных лекавых сродкаў Саюза.
Таксама дакумент дапоўнены
наменклатурай лекавых формаў ветэрынарных лекавых прэпаратаў. Гэта неабходна
для аднастайнага падыходу да фарміравання найменняў названых лекавых форм і
правядзення ацэнкі якасці ветэрынарных лекавых прэпаратаў упаўнаважанымі
органамі (экспертнымі ўстановамі) дзяржаў ЕАЭС у сферы абарачэння ветэрынарных
лекавых сродкаў і аднастайнага ўказання лекавых формаў пры вядзенні рэестра
зарэгістраваных ветэрынарных лекавых прэпаратаў Саюза.