29-30 лістапада Еўразійская эканамічная камісія сумесна з Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй Аб'яднаных Нацый (ФАО) правяла вэбінар «Сучасныя біятэхналогіі ў селекцыі раслін і міжнародны вопыт рэгулявання абароту насення генна-мадыфікаваных гатункаў сельскагаспадарчых раслін».
«Сучасныя біятэхналогіі адкрываюць новыя магчымасці для павышэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі. Аднак адначасова прысутнічаюць рызыкі ненаўмыснага ўрону для навакольнага асяроддзя і здароўя людзей. Таму важна выпрацаваць збалансаванае рэгуляванне гэтай галіны з улікам перадавога сусветнага вопыту, які прадставяць міжнародныя эксперты», – падкрэсліў, адкрываючы мерапрыемства, міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артак Камалян.
У сваю чаргу намеснік генеральнага дырэктара, рэгіянальны прадстаўнік ФАО для Еўропы і Цэнтральнай Азіі Уладзімір Рахманін адзначыў:
«Развіццё галіновай, прыкладной навукі і асабліва біятэхналогій адкрывае шырокія перспектывы для якасна новых трансфармацый сельскай гаспадаркі. У доўгатэрміновай перспектыве гэтыя тэхналогіі могуць стаць базавай умовай развіцця ўстойлівай сельскай гаспадаркі».
У вэбінары прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпаўнаважаных органаў і арганізацый дзяржаў-членаў, рэгістрацыя на мерапрыемства была адкрытай.
Спікеры прадставілі падыходы да ацэнкі рызык выкарыстання генна-мадыфікаваных арганізмаў, палажэнні Картахенскага пратакола па біябяспецы, вопыт Паўднёвай Карэі і Еўрапейскага Саюза ў рэгуляванні ГМА. Вынікі мерапрыемства будуць улічаныя пры далейшай інтэграцыйнай рабоце па развіццю рынку насення ў рамках ЕАЭС і павышэння эфектыўнасці аграпрамысловага сектара Саюза.
Мерапрыемства стала магчымым дзякуючы намаганням Рэгіянальнага прадстаўніцтва ФАО для Еўропы і Цэнтральнай Азіі, а таксама аддзялення ФАО для сувязі з Расійскай Федэрацыяй.
Даведка
Мерапрыемства адбылося ў рамках Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй Аб'яднаных Нацый ад 12 лістапада 2013 года.