Памер шрыфта: A A A
Колеру сайта: C C C
Звычайная версія сайта
Выберите язык
27.05.2022

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС зацвердзілі асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі да 2023 года

На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 27 мая кіраўнікі дзяржаў зацвердзілі асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі на 2022-2023 гады.

Дакумент падрыхтаваны з улікам нявызначанасці ў глабальнай эканоміцы і эканоміках дзяржаў ЕАЭС і нарастання знешняга ціску ў дачыненні да краін Саюза.

«Асноўныя арыенціры ставяць мэтай забяспечыць унутраную ўстойлівасць эканомік дзяржаў Саюза і стварыць умовы для выхаду ў доўгатэрміновай перспектыве на траекторыю штогадовага прыросту ВУП Саюза тэмпамі 4,5 – 5,5%», – адзначыў міністр па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Сяргей Глазьеў.

Для дасягнення гэтай мэты першачарговымі напрамкамі павінны стаць забеспячэнне макраэканамічнай стабільнасці і ўстойлівасці да знешніх выклікаў, фарміраванне спрыяльных умоў для нарошчвання інвестыцый у рэальны сектар эканомік, развіццё навукова-тэхналагічнага і вытворчага патэнцыялу Саюза, а таксама пашырэнне магчымасцяў унутранага рынку ЕАЭС і ўмацаванне ўзаемавыгадных адносін з трэцімі краінамі.
Урадам і нацыянальным (цэнтральным) банкам дзяржаў ЕАЭС рэкамендавана ўлічваць зацверджаныя арыенціры. 

Аддзел інфармацыйнага забеспячэння Дэпартамента пратакола і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК