Навіны

03.02.2023

Кіраўнікі ўрадаў еўразійскай пяцёркі палажылі пачатак фарміраванню нарматыўнай базы агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС

Еўразійскі міжурадавы савет на пасяджэнні 2-3 лютага ў Алматы зацвердзіў правілы доступу да паслуг па міждзяржаўнай перадачы электрычнай энергіі (магутнасці) ў рамках агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС. Гэта першая частка з пакета правілаў, неабходных для запуску агульнага электраэнергетычнага рынку, якія трэба будзе прыняць кіраўнікам урадаў ЕАЭС.

 Правілы забяспечваюць недыскрымінацыйны доступ да транзіту электраэнергіі пры гандлі ёю на агульным электраэнергетычным рынку ЕАЭС, а таксама неабходныя ўмовы для надзейнага функцыянавання нацыянальных рынкаў электраэнергіі.

 Дакумент уступіць у сілу 1 студзеня 2025 года адначасова з правіламі ўзаемнага гандлю электраэнергіяй, правіламі вызначэння і размеркавання прапускной здольнасці міждзяржаўных ЛЭП і правіламі інфармабмену на агульным электраэнергетычным рынку. З увядзеннем у дзеянне гэтых актаў пачне функцыянаваць агульны рынак электраэнергіі ЕАЭС.

«Ідэя стварэння агульнага электраэнергетычнага рынку – адна з базавых для ЕАЭС. Мы ў Камісіі імкнёмся забяспечыць яе рэалізацыю з пункту гледжання новых правілаў для гэтага, па сутнасці, новага рынку. У першую чаргу ён паўплывае на павышэнне энергетычнай бяспекі і надзейнасці функцыянавання электраэнергетычных комплексаў краін пяцёркі», – адзначыў міністр па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Арзыбек Кожашаў.