Заява аб выпуску да падачы дэкларацыі на тавары – гэта спрошчаны мытны дакумент, дзе адлюстроўваюцца мінімальныя звесткі для мытнага кантролю, і тавар фактычна выпускаецца да падачы агульнаўстаноўленай формы дэкларацыі на тавары.
Адзначаным дакументам актыўна карыстаюцца ўпаўнаважаныя эканамічныя аператары (УЭА), для якіх выпуск тавараў да падачы дэкларацыі з'яўляецца адным з прадстаўленых спрашчэнняў.
Інстытут упаўнаважанага эканамічнага аператара – гэта міжнародна прызнаны стандарт партнёрскай праграмы, а ЎЭА – асобая катэгорыя асоб, якім прадастаўляюцца спрашчэнні пры правядзенні мытных аперацый і мытнага кантролю як асобам, якія адказваюць вызначаным патрабаванням.
Аналагічныя звесткі ўказваюцца ў дэкларацыі на тавары, парадак запаўнення якой зацверджаны Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 20 мая 2010 года № 257 «Аб форме дэкларацыі на тавары і парадку яе запаўнення».