Навіны

27.01.2022

Міхаіл Мясніковіч абмеркаваў міжнародную дзейнасць ЕАЭС у МЗС Беларусі

27 студзеня адбылася сустрэча Старшыні Калегіі ЕЭК Міхаіла Мясніковіча і намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка.

Былі абмеркаваны ключавыя пытанні міжнароднай дзейнасці ЕАЭС, уключаючы ход перагавораў аб стварэнні зон свабоднага гандлю з прыярытэтнымі партнёрамі, сярод якіх – Іран, Егіпет і Індыя, а таксама ўзаемадзеянне з дзяржавамі-назіральнікамі пры Саюзе.

Бакі асобна закранулі аспекты супрацоўніцтва з шэрагам рэгіянальных інтэграцыйных аб’яднанняў і міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку ААН.