Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч павіншаваў з днём нараджэння Першага намесніка Старшыні Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі, члена Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі Адылбека Касымаліева.
«Дзякуючы Вашаму вялікаму прафесіяналізму, высокім асобасным якасцям, багатаму вопыту дзяржаўнага дзеяча, – гаворыцца ў віншавальным лісце, – Вы набылі павагу і аўтарытэт у Кыргызскай Рэспубліцы, а таксама ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза».Асабліва адзначыў Міхаіл Мясніковіч паслядоўнасць Адылбека Касымаліева ў вырашэнні інтэграцыйных пытанняў і яго ўклад ва ўмацаванне сяброўскіх і партнёрскіх эканамічных адносін паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС.
Міхаіл Мясніковіч пажадаў Адылбеку Касымаліеву моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў.