Навіны

06.06.2022 (Обновлено: 16.06.2022 15:51)

Міністр ЕЭК Варос Сіманян: «Адным з галоўных фактараў канкурэнтаздольнасці з'яўляецца глыбінная лічбавізацыя»

«Лічбавізацыя – не самамэта, а неабходны драйвер павышэння канкурэнтаздольнасці эканомік і якасці жыцця грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза, які з'яўляецца важнай умовай забеспячэння бяспекі і захавання суверэнітэту. Гаворка ідзе пра так званую глыбінную лічбавізацыю», – заявіў міністр па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Еўразійскай эканамічнай камісіі Варос Сіманян на IV Еўразійскім лічбавым форуме «ЦІБО» ў Мінску. 6 чэрвеня міністр ЕЭК прыняў удзел у афіцыйным адкрыцці-тэматычным пасяджэнні «Лічбавая будучыня».


Паводле яго слоў, сёння на першы план выходзяць пытанні вызначэння і забеспячэння ў рамках Саюза «разумнага, глыбіннага» лічбавага суверэнітэту, заснаванага на прынцыпе паступальнага паглыблення інтэграцыйных працэсаў у рамках ЕАЭС і забеспячэння рэгіянальнага лічбавага суверэнітэту.

Лічбавы суверэнітэт дазваляе дзяржаве вызначаць уласную інфармацыйную палітыку, цалкам забяспечваць бяспеку ў гэтай сферы. Таму ў кожнай краіне еўразійскай «пяцёркі» робяць усё неабходнае для хутчэйшай аблічбоўкі эканомік. Пры гэтым Рэспубліка Беларусь, дзе праходзіць форум, як сказаў Варос Сіманян, «сямімільнымі крокамі рухаецца ў пытаннях лічбавай трансфармацыі сваёй эканомікі і з'яўляецца адным з лідараў на еўразійскай прасторы».

«Сёння, калі чалавецтва як ніколі залежыць ад інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, адной з галоўных нашых задач становіцца забеспячэнне ўстойлівага функцыянавання інфармацыйных і тэлекамунікацыйных сістэм, іншымі словамі забеспячэнне лічбавага суверэнітэту шляхам усебаковай лічбавізацыі эканомікі і грамадства», – падкрэсліў Міністр ЕЭК.

У сваю чаргу, устанаўленне агульных правіл для глабальных і лакальных лічбавых платформаў на ўзроўні ЕАЭС, на думку Вароса Сіманяна, з аднаго боку, створыць роўныя ўмовы абароны інтарэсаў дзяржавы і грамадства ў краінах Саюза, а з другога, – знізіць бар'еры для выхаду новых платформаў на агульны рынак ЕАЭС і тым самым павысіць даступнасць высокатэхналагічных сэрвісаў і створыць умовы для эканамічнага росту. У сувязі з гэтым неабходны абмен данымі паміж нацыянальнымі рэсурсамі, іх творчы аналіз у інтарэсах усяго Саюза і перанос лепшага вопыту на наднацыянальны ўзровень.

 Даведка

«Цібо» – міжнародная спецыялізаваная выстава і кангрэс па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях. Праходзіць у бягучым годзе ў Мінску (Рэспубліка Беларусь) з 6 па 10 чэрвеня. На гэтай пляцоўцы сканцэнтраваны дасягненні краін ЕАЭС у IT-сферы. Наведвальнікі выставы маюць магчымасць праверыць і пратэсціраваць лічбавыя навінкі. Для ўдзельнікаў арганізаваны адкрытыя абмеркаванні лічбавай дзяржавы, «разумных» гарадоў, смарт-тэхналогій вядзення бізнесу і г.д.

Аддзел інфармацыйнага забеспячэння Дэпартамента пратакола і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК