Паводле ўдакладненых звестак, аб'ём узаемнага гандлю ў 2021 годзе дасягнуў максімуму за перыяд функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза і склаў 73,1 млрд. долараў, што на 32,8% больш, чым у 2020 годзе, і на 18,6% вышэй за 2019 год.
Рост аб’ёмаў экспарту ва ўзаемным гандлі зафіксаваны ва ўсіх дзяржавах Саюза. Найбольшы прырост назіраўся ў Кыргызстане (на 42,7%) і Казахстане (на 37,8%).
Доля абароту ўзаемнага гандлю ў знешнегандлёвым абароце ЕАЭС у 2021 годзе склала 14,6%. Найбольшы прырост зафіксаваны ў Казахстане: доля ўзаемнага гандлю ў агульным аб'ёме знешняга гандлю вырасла на 2.5 п.п.
Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі у раздзеле «Статыстыка знешняга і ўзаемнага гандлю» ў аналітычных матэрыялах за студзень-снежань 2021 года (ўдакладненыя даныя).