Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі вызначыла парадак увядзення ў дзеянне змяненняў у тэхрэгламент «Аб бяспецы прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў», якія ўступяць у сілу 26 сакавіка 2023 года.
Рашэнне прадугледжвае, што дэкларацыі і сертыфікаты на прадукцыю, аформленыя да ўступлення ў сілу змяненняў, будуць сапраўдныя да заканчэння тэрміну іх дзеяння. Пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі, выдадзеныя да ўступлення ў сілу змяненняў, будуць сапраўдныя на працягу пяці гадоў.
У перыяд дзеяння названых
дакументаў можна будзе вырабляць і выпускаць прадукцыю для дзяцей і падлеткаў у
абарачэнне. Абарачэнне такой прадукцыі дапускаецца на працягу тэрміну яе
прыдатнасці (тэрміну службы).