Памер шрыфта: A A A
Колеру сайта: C C C
Звычайная версія сайта
Выберите язык
10.08.2022

Вызначаны катэгорыі тавараў, якія не будуць змяшчацца пад мытную працэдуру мытнага транзіту пры рээкспарце

Калегія ЕЭК вызначыла дзве катэгорыі замежных тавараў, якія для перавозкі па мытнай тэрыторыі ЕАЭС у мэтах рээкспарту не будуць змяшчацца пад мытную працэдуру мытнага транзіту.

Гаворка ідзе пра такія тавары, як прадукты перапрацоўкі, адходы і рэшткі, атрыманыя ў выніку здзяйснення аперацый па перапрацоўцы на мытнай тэрыторыі ЕАЭС, а таксама шматабаротная (зваротная) тара, якія вывозяцца з мытнай тэрыторыі Саюза ў адпаведнасці з мытнай працэдурай рээкспарту.

Таксама рашэнне ўносіць змяненні ў Парадак запаўнення дэкларацыі на тавары. Прадугледжваецца, што пры мытным дэклараванні такіх тавараў у адпаведнасці з мытнай працэдурай рээкспарту звесткі аб транспартных сродках, якія заяўляюцца раней у транзітнай дэкларацыі, будуць пазначацца ў дэкларацыі на тавары.