Дэпартамент статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі апублікаваў бюлетэнь «Сацыяльна-дэмаграфічныя паказчыкі. Статыстыка Еўразійскага эканамічнага саюза». Брашура змяшчае ў сабе даныя па колькасці насельніцтва, рынку працы, узроўні жыцця, спажывецкіх цэнах і спажывецкім рынку за студзень - чэрвень 2022 года.
У першым паўгоддзі бягучага года ва ўсіх краінах ЕАЭС знізілася нараджальнасць у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года: у Арменіі – на 4,3% (нарадзілася 16,5 тыс.чал.), у Казахстане – на 8,4% (198,1 тыс. чал.), у Кыргызстане – на 3,6% (70,9 тыс. чал.), у Расіі – на 6,3% (635,2 тыс. чал.).
Пры гэтым ва ўсіх дзяржавах-членах, акрамя Расіі, назіраўся натуральны прырост насельніцтва. У Расіі змяншэнне склала 383,8 тыс.
Ва ўсіх краінах ЕАЭС, акрамя Кыргызстана, зафіксаваны міграцыйны адток насельніцтва. У Кыргызстане міграцыйны прырост склаў 1 750 чалавек.
Сярэднямесячная намінальная заработная плата ў першым паўгоддзі 2022 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2021 года павялічылася ва ўсіх дзяржавах Саюза. Самыя высокія тэмпы росту як намінальнай, так і рэальнай заработнай платы зафіксаваны ў Казахстане (124,1% і 110,9% адпаведна) і ў Кыргызстане (123,9% і 109,8%).
Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі ў раздзеле «Статыстычныя публікацыі».