Навіны

02.08.2022 (Обновлено: 08.08.2022 13:37)

Апублікавана статыстыка ЕАЭС за 10 гадоў

Дэпартамент статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі апублікаваў зборнік «10 гадоў еўразійскай інтэграцыі», прысвечаны дзесяцігоддзю Еўразійскай эканамічнай камісіі, у які ўвайшла інфармацыя па асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыках Еўразійскага эканамічнага саюза.

ВУП ЕАЭС на душу насельніцтва на аснове парытэту пакупніцкай здольнасці валют вырас амаль на 34%, што крыху вышэй за сярэднесусветнае значэнне за гэты ж перыяд (32%): з 22,8 тыс. долараў ЗША ў 2012 годзе да 30,5 тыс. долараў ЗША ў 2021 годзе. 

Прамысловая вытворчасць у Саюзе павялічылася на 20%. Для параўнання – прамысловая вытворчасць у Еўрапейскім Саюзе за перыяд 2012-2021 гадоў павялічылася на 10%, у Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) – на 8,5%. За 10 гадоў таксама павялічылася колькасць пастаяннага насельніцтва ў краінах ЕАЭС, у тым ліку колькасць рабочай сілы, вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, грузаабарот па ўсіх відах транспарту, узаемны гандаль таварамі. Узровень беспрацоўя ў 2021 годзе ў ЕАЭС склаў 4,9%, што істотна ніжэй за аналагічны Еўрапейскі паказчык (7%) і ніжэй за сярэднесусветны ўзровень беспрацоўя (6,2%). 

Таксама апублікаваны кішэнны зборнік з ключавой статыстыкай за 5 гадоў. У ім прадстаўлена інфармацыя аб плошчы тэрыторыі ЕАЭС, колькасці насельніцтва, заработнай плаце, ВУП ЕАЭС, вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама профілі дзяржаў-членаў з асноўнымі паказчыкамі, якія характарызуюць сацыяльна-эканамічнае развіццё за апошнюю пяцігодку.

Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі ў раздзеле «Статыстычныя публікацыі».