Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі па прапанове Расіі перанёс тэрмін уступлення ў сілу тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да энергетычнай эфектыўнасці энергаспажывальных прылад» на 1 верасня 2028 года.
Гэта дазволіць актуалізаваць шэраг патрабаванняў дакумента ў рамках паправак, якія рыхтуюцца ў адпаведнасці з планам распрацоўкі тэхрэгламентаў ЕАЭС і ўнясення ў іх змяненняў, і завяршыць распрацоўку і прыняцце неабходных для рэалізацыі тэхнічнага рэгламенту актаў другога ўзроўню – пераліку стандартаў і этыкетак энергетычнай эфектыўнасці энергаспажывальных прылад.
Гэтым жа рашэннем Савета ЕЭК
перанесены тэрмін уступлення ў сілу рашэння Савета Камісіі, якое ўстанаўлівае
формы этыкетак энергаспажывальных прылад розных відаў і правілы іх афармлення,
на 1 сакавіка 2028 года. Таксама на тры гады перанесены тэрмін уступлення ў
сілу асобных патрабаванняў, устаноўленых у шэрагу дадаткаў да тэхрэгламенту.