Даведка
Завод Hyundai Trans Kazakhstan па вытворчасці легкавых аўтамабіляў – стратэгічны аб'ект аўтамабілебудавання Рэспублікі Казахстан. Прадпрыемства аснашчана найноўшым абсталяваннем вытворчасці Паўднёвай Карэі. Высокія стандарты якасці працы на прадпрыемстве забяспечваюць вопытныя спецыялісты машынабудавання пад кантролем інжынераў кампаніі.
У 2022 годзе завод Hyundai Trans Kazakhstan вырабіў 37 205 аўтамабіляў. У параўнанні з 2021 годам рост вытворчасці склаў 43%. З іх 82% прадпрыемства паставіла на ўнутраны рынак краіны, астатні аб'ём – на экспарт у краіны СНД. Завод выпускае дзевяць мадэляў Hyundai – Tucson, Accent, Sonata, Elantra, Santa Fe, Palisade, Staria, i30, Bayon.
У цэлым, згодна за звесткамі Бюро нацыянальнай статыстыкі, за 2022 год у Казахстане выраблена 113 925 адзінак транспартных сродкаў усіх тыпаў, што на 21,9% больш, чым у 2021 годзе. Сукупны вынік працы галіны аўтамабілебудавання ў грашовым выражэнні склаў – 1,2 трлн тэнге.