Навіны

01.01.2025

Старшыня Калегіі ЕЭК Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў з Новым годам

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Новым годам!

Мінулы год стаў важнай вяхой у гісторыі станаўлення нашага інтэграцыйнага аб'яднання. Мы адзначылі 10-годдзе з дня падпісання Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

За гэты, па сутнасці, невялікі час мы істотна прасунуліся ў стварэнні спрыяльных умоў для жыцця і працы грамадзян краін нашага аб'яднання. У Еўразійскім эканамічным саюзе камфортна працаваць і развівацца. Вось, мабыць, галоўнае дасягненне інтэграцыі.

Нам трэба будзе яшчэ шмат чаго зрабіць. Наперадзе ў нас – новыя задачы.

Зычу вам моцнага здароўя і дабрабыту! Працвітання народам нашых краін!

З новым 2025 годам!

З павагай,

Старшыня Калегіі ЕЭК Бакытжан Сагінтаеў