Навіны

12.08.2022 (Обновлено: 29.08.2022 09:45)

Запрашаем журналістаў асвятліць Маладзёжны форум СНД і ЕАЭС

Маладзёжны форум СНД і ЕАЭС пройдзе 25-26 жніўня 2022 года ў горадзе Чалпон-Аце Ісык-Кульскай вобласці Кыргызскай Рэспублікі. У форуме прымуць удзел больш за 200 дэлегатаў з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта маладыя актывісты, дзяржаўныя служачыя і дыпламаты-пачаткоўцы.

Форум накіраваны на пашырэнне працэсаў узаемадзеяння моладзі, стварэнне новых магчымасцяў для рэалізацыі ініцыятыў, грамадскай і прафесійнай самарэалізацыі прадстаўнікоў маладога пакалення.

Акрэдытацыя СМІ на Маладзёжны форум магчыма да 17 жніўня. Заяўку на акрэдытацыю і дакументы неабходна накіраваць на электронную пошту прэс-службы МЗС Кыргызскай Рэспублікі press@mfa.gov.kg

Пералік неабходных дакументаў для акрэдытацыі:

- ліст на афіцыйным бланку за подпісам кіраўніцтва СМІ (прозвішча, імя, імя па бацьку карэспандэнтаў, тэхнічных супрацоўнікаў),

- звесткі пра СМІ, якое прадстаўляецца,

- копія пашпарта,

- фота 3*4 у электронным выглядзе.

Па ўсіх дадатковых пытаннях адносна акрэдытацыі можна звязацца па тэлефоне з прэс-службай МЗС КР: +996 312 62 65 59, press@mfa.gov.kg.