У студзені-ліпені 2023 года вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў гаспадарках усіх катэгорый у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 1,8%. Рост назіраўся ў Беларусі, Казахстане і Расіі.
Павялічылася вытворчасць асноўных відаў прадукцыі жывёлагадоўлі: жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) – на 2,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года, малака – на 3,2%, яек – на 1,6%.
Рост аб'ёмаў вытворчасці жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) і малака адзначаны ва ўсіх дзяржавах ЕАЭС (без уліку даных па Арменіі). Максімальнае павелічэнне вытворчасці яек назіралася ў Кыргызстане, зніжэнне – у Беларусі.
Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў раздзеле «Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі».