Навіны

10.03.2022 (Обновлено: 22.03.2022 15:59)

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў ЕАЭС павялічылася на 0,8% у студзені 2022 года

У студзені 2022 года вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў гаспадарках усіх катэгорый у параўнанні са студзенем 2021 года павялічылася на 0,8%.

Рост назіраўся ў Кыргызстане – на 2,4%, Казахстане – на 1,5% і ў Расіі – на 0,8%.

У прыватнасці, вырасла вытворчасць асноўных відаў прадукцыі жывёлагадоўлі: жывёлы і птушкі – на 4,8%, малака – на 1,4%, яек – на 3%.

Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі ў раздзеле «Сацыяльна-эканамічная статыстыка».