Навіны

14.03.2024

Рэспубліка Куба і ЕЭК працягнуць супрацоўніцтва ў сферы абарачэння лекавых сродкаў

На пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі 13 сакавіка адбылася сустрэча з першым намеснікам міністра аховы здароўя Рэспублікі Куба Таняй Маргарытай Круз Эрнандэс і кіраўніцтвам вядучай кубінскай фармацэўтычнай кампаніі «БіяКубаФарма», якія знаходзяцца ў Маскве з рабочым візітам.

Падчас мерапрыемства пад старшынствам намесніка дырэктара Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі ЕЭК Чынары Мамбеталіевай з удзелам прадстаўнікоў блокаў Камісіі па развіцці інтэграцыі і прамысловай палітыцы быў пацверджаны ўзаемны настрой на далейшае паступальнае развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва бакоў у мэтах рэалізацыі Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Ўрадам Рэспублікі Куба ад 31 мая 2018 года.

Прадстаўнікі блока па тэхнічным рэгуляванні праінфармавалі кубінскую дэлегацыю аб асаблівасцях абарачэння лекавых прэпаратаў на агульным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза і апошніх змяненнях у актах Камісіі, у тым ліку запланаванай да выхаду ў II паўгоддзі 2024 года трэцяй часткі першага тома Фармакапеі ЕАЭС.

Прадстаўнікі блока па развіцці інтэграцыі і блока па прамысловай палітыцы распавялі аб рабоце па падтрымцы прамысловай кааперацыі і шматбаковых інтэграцыйных праектаў у прамысловасці.

Значную ўвагу ўдзельнікі сустрэчы надалі абмеркаванню магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў у галіне фармацэўтыкі з удзелам кампаній дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.