Навіны

21.06.2022 (Обновлено: 04.07.2022 17:04)

Кіраўніцтва Кыргызскай Рэспублікі аб'явіла падзяку арганізатарам Першага Еўразійскага эканамічнага форуму

На пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 21 чэрвеня ў Мінску старшыня Кабінета Міністраў – Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Акылбек Жапараў высока ацаніў узровень правядзення Першага Еўразійскага эканамічнага форуму, які прайшоў 26 мая 2022 года ў г. Бішкек.

   «Хачу падзякаваць усім, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні форуму і адзначыць, што мерапрыемства дазволіла абмеркаваць вельмі важныя напрамкі развіцця эканамічнай інтэграцыі, падзяліцца вопытам, прааналізаваць нашу працу і ўмацаваць наша ўзаемадзеянне, – падкрэсліў ён. – Падчас праведзенай дыскусіі па ключавых праблемах еўразійскай інтэграцыі былі выказаны абгрунтаваныя прапановы, якія заслугоўваюць увагі і разгляду Камісіяй».

 
Таксама Акылбек Жапараў паведаміў, што за садзейнічанне ў арганізацыі і паспяховым правядзенні Першага Еўразійскага эканамічнага форуму распараджэннем Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Садыра Нургажоевіча Жапарава аб'яўлена падзяка намесніку Старшыні Аргкамітэта форуму, Старшыні Калегіі ЕЭК Міхаілу Уладзіміравічу Мясніковічу, кіраўніку Праграмнага камітэта ЕЭК па падрыхтоўцы форуму, члену Калегіі ЕЭК Сяргею Глазьеву, намесніку кіраўніка Праграмнага камітэта ЕЭК па падрыхтоўцы форуму Артаку Камаляну і кіраўніку Аператыўнага штаба ЕЭК па падрыхтоўцы форуму, дырэктару Дэпартамента пратаколу і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК Даніяру Турусбекаву.

 Таксама ад імя старшыні Кабінета Міністраў – кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Акылбека Жапарава аб'яўлена падзяка членам Савета ЕЭК – Віцэ-прэм'еру Рэспублікі Арменія Мгеру Грыгарану, намесніку Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігару Петрышэнку, намесніку Прэм'ер-міністра – міністру гандлю і інтэграцыі Рэспублікі Казахстан Бахыту Султанаву, намесніку старшыні Ўрада Расійскай Федэрацыі Аляксею Авярчуку, а таксама членам калегіі ЕЭК Андрэю Сляпнёву, Віктару Назаранку, Максату Мамытканаву, Тэмірбеку Асанбекаву, Арману Шакаліеву, Варосу Сіманяну і экс-міністру ЕЭК Руслану Бекетаеву.