Навіны

14.10.2021

Руслан Бекетаеў і Ігар Петрышэнка абмеркавалі пытанні падаткаабкладання ў сферы электроннага гандлю

Міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Руслан Бекетаеў на сустрэчы з намеснікам Прэм'ер-Міністра Рэспублікі Беларусь Ігарам Петрышэнкам, якая прайшла 14 кастрычніка ў г. Мінску, абмеркавалі напрамкі ўдасканалення падатковага адміністравання трансгранічнага электроннага гандлю таварамі і паслугамі ў ЕАЭС.

«Ускосныя падаткі (ПДВ) будуць выплачвацца па месцы спажывання тавару. Калі, дапусцім, нейкая электронная пляцоўка, зарэгістраваная ў любой з чатырох краін, будзе прадаваць прадукцыю грамадзянам Беларусі, то падаткі павінны выплачвацца ў краіне, у якой спажываецца тавар», – адзначыў Руслан Бекетаеў.

Падчас сустрэчы былі таксама разгледжаны прынцыпы фарміравання механізму фіскальнага маніторынгу за абаротам тавараў ва ўзаемным гандлі ў рамках ЕАЭС і рэалізацыя Нацыянальнай сістэмы нагляду ў Рэспубліцы Беларусь.