29 мая дзяржавы-члены ЕАЭС упершыню адзначаюць Дзень Еўразійскага эканамічнага саюза. У гэты дзень у 2014 годзе ў Рэспубліцы Казахстан быў падпісаны Дагавор аб ЕАЭС.
«За 9 гадоў свайго існавання Еўразійскі эканамічны саюз ператварыўся ў ключавую пляцоўку супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння дзяржаў Вялікай Еўразіі. Мы гатовы прымаць важныя стратэгічныя рашэнні. Сёння перад нашым аб'яднаннем стаяць амбіцыйныя мэты, уключаючы стымуляванне інвестыцыйнай актыўнасці ў краінах ЕАЭС, стварэнне разліковай сістэмы, якая па сваіх паказчыках перасягае SWIFT, распрацоўку аўтаномнага лічбавага валютнага асяроддзя. Упэўнены, у бліжэйшыя гады краіны ЕАЭС змогуць захаваць і нават прымножыць высокія тэмпы функцыянавання аб'яднання на аснове паважлівага стаўлення да эканамічных інтарэсаў як краін Саюза, так і дзяржаў усёй еўразійскай прасторы», – падкрэсліў Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч.
З ініцыятывай аб Дні Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2022 годзе выступіў Прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі Садыр Жапараў. Яна была аднагалосна падтрымана кіраўнікамі чатырох іншых краін еўразійскай «пяцёркі» –Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расіі. Як адзначана ў распараджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, устанаўленне такога дня дапаможа ўмацаваць салідарнасць і паглыбіць супрацоўніцтва паміж саюзнымі дзяржавамі. Згодна з прапановай Садыра Жапарава, Дзень ЕАЭС адзначаецца штогод.
Міхаіл Мясніковіч павіншаваў з Днём ЕАЭС кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза: Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія, члена Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Нікола Пашыняна; Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, члена Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Аляксандра Лукашэнку; Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, члена Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Касым-Жамарта Такаева; Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі, члена Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Садыра Жапарава; Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, старшыні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Уладзіміра Пуціна;
кіраўнікоў урадаў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза: Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія, члена Еўразійскага міжурадавага савета Нікола Пашыняна; Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, члена Еўразійскага міжурадавага савета Рамана Галоўчанку; Прэм'ер-міністра Рэспублікі Казахстан, члена Еўразійскага міжурадавага савета Аліхана Смаілава; Старшыню Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі – Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі, члена Еўразійскага міжурадавага савета Акылбека Жапарава; Старшыню Ўрада Расійскай Федэрацыі, Старшыню Еўразійскага міжурадавага савета Міхаіла Мішусціна;
віцэ-прэм'ераў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза: віцэ-прэм'ера Рэспублікі Арменія, члена Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі Мгера Грыгарана; намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, члена Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі Ігара Петрышэнку; намесніка Прэм'ер-міністра – міністра гандлю і інтэграцыі Рэспублікі Казахстан, члена Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі Серыка Жумангарына; першага намесніка Старшыні Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі, члена Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі Адылбека Касымаліева; намесніка Старшыні Ўрада Расійскай Федэрацыі, Старшыню Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі Аляксея Авярчука.